Газ для юрасоб і ІП падаражэў да $275,87
Цэны на газ прыродны ў Беларусі з 1 студзеня для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў павялічаныя у доларавым эквіваленце з $246,47 да $275,87 за 1 тыс. куб. м без ПДВ (на 11,9%). Падаражэлі таксама электраэнергія і цяпло. Гэта звязваецца з падаражэннем у 2011 годзе цаны куплі прыроднага газу з Расійскай Федэрацыі, паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, адпускная цана на газ у 2011 годзе вызначаецца кантрактам паміж "Белтрансгазам" і "Газпрамам" і складае $230 за 1 тыс.куб.м.
Таксама павялічаныя тарыфы на электраэнергію, якую адпускае РУП электраэнергетыкі ДВА "Белэнерга".
Для прамысловых і прыраўнаваных да іх спажыўцоў яны ўзрастуць на 10%, для непрамысловых спажыўцоў, вытворчых патрэб сельскагаспадарчых спажыўцоў - на 15%.
Тарыфы на цеплавую энергію, што адпускаецца РУП электраэнергетыкі ДВА "Белэнерга", павялічаны таксама на 15%.