"Газпрам" лічыць Беларусь неплацежаздольнай
"Газпрам" лічыць, што Беларусь не зможа выканаць сваё абяцанне на працягу двух тыдняў - да 5 ліпеня пагасіць запазычанасць за газ. Менавіта таму расійскі холдынг 22 чэрвеня ўзмацніў абмежаванне паставак газу ў Беларусь, заявіў афіцыйны прадстаўнік "Газпраму" Сяргей Купрыянаў. Па звестках РІА "Новости", "Газпрам" не бачыць ніякіх гарантый таго, што Беларусь заплаціць запазычанасць праз два тыдні.