"Газпром" чакае беларускія грошы да канца года
Расійскі газавы манапаліст "Газпром" разлічвае, што Беларусь да канца года ліквідуе запазычанасць за пастаўкі расійскага газу. Пра гэта, па звестках ІТАР-ТАСС, паведаміў кіраўнік расійскага газавага канцэрна Аляксей Мілер на сустрэчы з прэзідэнтам РФ Дзмітрыем Мядзведзевым. Па словах Мілера, на пачатку года ў Газпрома з партнёрамі з СНД сфармавалася запазычанасць ў памеры каля 200 млн долараў. На цяперашні час яна крыху зменшылася, часткова была згашаная ў жніўні, але ўсё яшчэ застаецца вельмі значнай.
Беларусь штомесяц аплочвае газ па сярэднегадавым кошце ў $150 за тысячу кубаметраў. У 1-ым квартале кантрактны кошт расійскага газу для Беларусі склаў $210,32, у 2-м — $157,74 за 1 тыс. кубаметраў. У 3-м квартале кошт на газ складае $115 за 1 тыс. куб. м.
Жнівеньскі плацёж Беларусі за спажыты ў ліпені газ стаў першым з пачатку года, калі Мінску давялося, па сутнасці, пераплачваць звыш кантрактнага кошту, гасячы такім чынам запазычанасць.