"Газпром": “Ніякага канфлікту з Беларуссю няма”
"Газпром" спадзяецца, сітуацыя з запазычанасцю Беларусі за пастаўлены расійскі газ больш не паўторыцца. Пра гэта заявіў напярэдадні прэс-сакратар старшыні праўлення расійскага канцэрна Сяргей Купрыянаў. "Ніякага канфлікту з Беларуссю няма, – падкрэсліў ён у прамым эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы". – Я спадзяюся, што гэтая сітуацыя яшчэ раз нагадае беларускім калегам пра тое, што не варта змешваць узаемаадносіны двух кампаній і ўзаемаадносіны двух краінаў.
Па абавязальніцтвах, прапісаных у кантрактах, трэба плаціць, і мы спадзяемся дабіцца гэтага ад нашых калегаў, гарантуючы, са свайго боку, дасканалае выкананне нашых абавязальніцтваў".
Па абавязальніцтвах, прапісаных у кантрактах, трэба плаціць, і мы спадзяемся дабіцца гэтага ад нашых калегаў, гарантуючы, са свайго боку, дасканалае выкананне нашых абавязальніцтваў".