"Газпром" панізіў Сямашку

Намеснік старшыні "Газпром" Валеры Голубеў стаў кіраўніком нагляднага савета "Белтрансгазу".  Рашэнне было прынятае на гадавым сходзе акцыянераў "Белтрансгазу" 31 сакавіка ў Мінску. Раней наглядны савет "Белтрансгазу" ўзначальваў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімір Сямашка, адзначае БелаПАН.

Змены таксама адбыліся ў складзе савета. Раней туды ўваходзілі пяць прадстаўнікоў Беларусі і тры — Расіі, а цяпер — па чатыры прадстаўнікі з кожнага боку.

Наглядны савет абраў дырэкцыю "Белтрансгазу". Гендырэктарам кампаніі зноў зацверджаны Ўладзімір Маёраў.