"Газпром" збіраецца кампенсаваць страты за кошт Беларусі і Ўкраіны
Расійская газавая манаполія сутыкнулася з скарачэннем паставак газу ў Еўропу. Экспарт расійскага газу ў мінулым месяцы скараціўся на 8,3% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Аб’ём закупак скарацілі найперш асноўныя пакупнікі - Нямеччына, Італія і Турцыя. Іх не задаволіла рэзкае падвышэнне цэнаў з 1 кастрычніка да $460-520 за тысячу кубаметраў. Чакаецца, што скарачэнне закупак працягнецца ў бліжэйшыя месяцы, а асноўныя страты манаполія прагназуе ў наступным годзе і звязвае іх са скарачэннем цэнаў да $360-400 для спажыўцоў у Заходняй Еўропе.
Аднак, як адзначае "Наша ніва" са спасылкай на расійскі "КоммерсантЪ", гэта не зашкодзіць "Газпрому" атрымаць у гэтым годзе рэкордны прыбытак у памеры $75-77 млрд. Манаполія разлічвае кампенсаваць недаатрыманы прыбытак за кошт продажу 22 млрд кубаметраў газу Беларусі і 55 млрд кубаметраў Украіне па $200 і $250-400 за тысячу кубаметраў адпаведна.