Генадзь Анішчанка рэкамендуе беларусам "Есентукі" замест "Баржомі"
Галоўны дзяржаўны санітарны лекар Расіі ўпэўнены, што расійская мінеральная вада больш карысная за грузінскую.
"Есентукі — вельмі якасны прадукт і, калі ласка, спажывайце яго. Ён значна лепшы за "Баржомі" паводле сваіх уласцівасцяў, у тым ліку лячэбных", — сказаў Анішчанка.
Ён таксама паведаміў, што вельмі вялікая частка мінеральнай вады з Грузіі, якая прадаецца ва Украіне і ў Беларусі, — падробка.
"Будзем у Адзіным мытным саюзе жыць па-сапраўднаму, тады і з гэтым разбярэмся", — паабяцаў галоўны дзяржаўны санітарны лекар, паведамляе "Русская служба новостей".