Генадзь Блізнюк стаў гульцом расійскай "Сібіры" (фота)

28-гадовы нападаючы нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі Генадзь Блізнюк учора падпісаў кантракт з расійскім клубам "Сібір", які трэніруе былы галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ і мінскага "Дынама" Ігар Крывушэнка. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт футбольнага клуба з Навасібірска "Блізнюк — забіўны нападаючы, якога я добра ведаю па БАТЭ, дзе ён згуляў два сезоны пад маім кіраўніцтвам", — цытуе словы Крывушэнкі "Спорт-Экспресс".

Нагадаем, што беларускі футбаліст у мінулым сезоне выступаў у другой нямецкай бундэслізе за "Франкфурт", але ў траўні скасаваў пагадненне з гэтай камандай у згодзе з яе кіраўніцтвам. Ён трэніраваўся ў барысаўскім БАТЭ. У клуб першага расійскага дывізіёну Генадзь Блізнюк перайшоў у якасці свабоднага агента.




Генадзь Блізнюк на трэніроўцы ў "Сібіры"


Ігар Крывушэнка і Генадзь Блізнюк

Фота — fc-sibir.ru