Генадзь Бураўкін трапіў у лякарню з-за вострай сардэчнай недастатковасці
З прычыны вострай сардэчнай недастатковасці 30 кастрычніка быў шпіталізаваны паэт і грамадскі дзеяч Генадзь Бураўкін.
Пасля чарговай працэдуры ў Рэспубліканскай лякарні Кіраўніцтва справамі прэзідэнта па дарозе дахаты 73-гадовы пісьменнік адчуў сябе дрэнна і вярнуўся ў клініку.
Тут яго паклалі ў аддзяленне рэанімацыі, адкуль 31 кастрычніка перавялі ў кардыялагічнае аддзяленне.
Сам Бураўкін паведаміў, што "не адчувае ніякіх трывожных сімптомаў" і да канца бягучага тыдня плануе выпісацца з клінікі, перадае БелаПАН.
Нагадаем, у красавіку гэтага года Бураўкіну зрабілі аперацыю па шунціраванні. Сур'ёзныя праблемы з сэрцам з'явіліся ў паэта пасля інфаркту, які ён перанёс у траўні 2006 года.