Генадзь Давыдзька хоча вызваліць настаўнікаў ад прымусовай падпіскі
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Генадзь Давыдько падняў пытанне аб прымусовай падпісцы школьных настаўнікаў на газеты, а таксама аб прымусовых паходах у музеі. Гэтыя пытанні ён адрасаваў міністру адукацыі Аляксандру Радзькову на сумесным паседжанні Палаты прадстаўнікоў і Сваета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 28 лістапада. Па словах Г.Давыдзькі, падчас перадвыбарнай кампаніі яго выбарнікі скардзіліся, што настаўнікаў прымушаюць падпісвацца на прызначаныя газеты. Таксама яны скардзіліся, што па тры разы павінны вадзіць клас у адзін і той жа музей, каб не памяншаць паказчыкі наведвальнасці музеяў.
Міністр адукацыі заявіў, што расцэньвае падобныя пытанні як крытыку на адрас настаўнікаў. Па словах А.Радзькова, настаўнік павінен чытаць газеты і працаваць з імі. Ён зазначыў, што прымусова гэта рабіць нельга, але цікавасць да газеты ў граматнага цывілізаванага чалавека павінна быць.
Што ж да шматразовых паходаў у музеі, то міністр адукацыі заявіў: калі добра арганізаваць працу ў музеі, можна і пяць разоў схадзіць.
БелаПАН