Гендырэктара "Легранда" аштрафавалі за нявыплату грошай работнікам

Генеральны дырэктар прадпрыемства аштрафаваны за парушэнні заканадаўства аб працы.
Як паведамляе "Ежедневник", былая супрацоўніца прадпрыемства "Легранд" звярнулася ў пракуратуру Мінску. Тая правяла праверку, як фірма выконвае заканадаўства аб працы.

Выявілася, што ў перыяд з 1 студзеня па 10 лістапада 2010 года з прадпрыемства звольнена 68 работнікаў. На момант праверкі 25 звольненым работнікам фірма не выплаціла больш за 98 мільёнаў рублёў. Акрамя таго выявілася, што "Легранд" запазычыўся і сваім работнікам за жнівень і верасень больш як 150 млн рублёў.

Гендырэктара "Легранда" аштрафавалі на 140 тысяч рублёў за кожнае правапарушэнне.

Пасля ўмяшальніцтва мінскай пракуратуры гендырэктар фірмы разлічыўся са звольненымі работнікамі і з тымі, каіму недаплацілі заробкі.