Генеральная ўборка Мінску працягнецца ўвесь красавік
Мінск будуць прыбіраць увесь красавік. У раённых адміністрацыях ужо склалі планы па ўборцы тэрыторыяў. Асноўную працу па рамонце дарог, ачыстцы вуліц, вывазе смецця, пасадцы дрэў і кустоў возьмуць на сябе гарадскія камунальныя службы, адзначае БЕЛТА. Аднак Мінгарвыканкам плануе, што і гараджане не застануцца ўбаку. Каля траціны аб'ёму прац па пасадцы хмызнякоў выканаюць працоўныя калектывы сталічных арганізацый.