Генералу Фралову зрабілі аперацыю на сэрцы
Аперацыя прайшла 11 лютага ў РНПЦ "Кардыялогія". Валерый Фралоў пачуваецца добра, і праз два-тры тыдні плануе вярнуцца да "актыўнага жыцця".
Пра гэта экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў распавёў сёння парталу UDF.BY. 63-гадовы генерал мае намер актыўна ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны. "Выбары паказалі, што не ўсё страчана. Я працаваў у камандзе Андрэя Саннікава. І магу сказаць, што такіх мужных людзей у апазіцыі не многа. Але яны ёсць", - заявіў Фралоў.