Генпракуратура атрымала арыгінал запыту на выдачу Курманбека Бакіева

Разам з запытам на выдачу ў Генпракуратуру прыйшлі поштай і матэрыялы на Курманбека Бакіева. Як паведамляе БелаПАН, матэрыялы займаюць 18 старонак і ў цяперашні час вывучаюцца. Нагадаем, копія запыту паступіла з Кыргызстана па факсе 11 траўня.

Курманбек Бакіеў знаходзіцца ў Беларусі з 19 красавіка. 4 траўня цяперашняя кіраўніца Кыргызстана Роза Атунбаева падпісала дэкрэт аб пазбаўленні яго прэзідэнцкай недатыкальнасці за расстрэл мірных грамадзянаў.

У той жа дзень кіраўнік Беларусі заявіў, што не збіраецца выдаваць Бакіева новым уладам Кыргызстана.