Генпракуратура пачынае вайну з "чарнілам"
У Беларусі павінна на 10% у год скараціцца вытворчасць мацаваных пладовых вінаў. Такую пазіцыю Генеральнай пракуратуры выказаў намеснік генпракурора Беларусі Аляксандр Лапін. Па ягоных словах, такія нормы закладзеныя ў Дзяржаўную праграму нацыянальных дзеянняў па прадухіленні і пераадоленні п'янства і алкагалізму, але канцэрн "Белдзяржхарчпрам" іх не выконвае. За 2008 год адбылося скарачэнне толькі на 5%. Пры гэтым А.Лапін падкрэсліў, што статыстычныя звесткі сведчаць, што 57% беларусаў, якія ўжываюць спіртныя напоі, купляюць менавіта танныя мацаваныя пладовыя віны.
Найболей пітушчымі рэгіёнамі Беларусі з'яўляюцца Партызанскі і Цэнтральны раёны Мінску, Лельчыцкі, Дзятлаўскі і Старадарожскі раёны, перадае словы чыноўніка "Інтэрфакс".
Найболей пітушчымі рэгіёнамі Беларусі з'яўляюцца Партызанскі і Цэнтральны раёны Мінску, Лельчыцкі, Дзятлаўскі і Старадарожскі раёны, перадае словы чыноўніка "Інтэрфакс".