Генпракуратура вынесла папярэджанне Мікалаю Статкевічу
Кандыдату ў прэзідэнты Мікалаю Статкевічу Генеральная пракуратура 24 лістапада ўручыць афіцыйнае папярэджанне пра недапушчальнасць парушэння заканадаўства. Як паведамляе БелаПАН, нагодай стала тое, што палітык заклікаў да ўдзелу у акцыі на Кастрычніцкай плошчы Мінску ўвечар 24 лістапада. З такім заклікам ён звярнуўся да грамадзян увечары 23 лістапада падчас выступу па Першым канале беларускай тэлевізіі.
Афіцыйнае папярэджанне пра недапушчальнасць парушэння заканадаўства пракурорскія работнікі ўжо ўручылі кандыдату ў прэзідэнты Віталю Рымашэўскаму. Ён таксама заклікаў грамадзян прыйсці на Кастрычніцкую плошчу 24 лістапада.
Дарэчы, за ўдзел у сённяшняй акцыі кандыдатаў у прэзідэнты могуць пазбавіць гэтага статусу.