Генпракурор не выключае запыту аб экстрадыцыі Міхалевіча
Як заявіў сёння Рыгор Васілевіч, такі запыт можа быць зроблены ў выпадку афіцыйнага пацверджання факту знаходжання за мяжой экс-кандыдата.
Пацверджанне можа адбыцца ўжо заўтра, калі, як паведамляе Радыё "Свабода", чэшскія ўлады ўручаць Алесю Міхалевічу афіцыйныя дакументы аб прадстаўленні палітычнага прытулку. І, дарэчы, у гэтым выпадку шанцы на экстрадыцыю апазіцыйнага палітыка на запыт беларускай пракуратуры будуць роўныя нулю.