Генпракурор падтрымаў Навумава ў справе абавязковай дактыласкапіі
Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч падтрымаў ініцыятыву ўвядзення абавязковай дактыласкапічнай рэгістрацыі для ўсіх ваеннаабавязаных грамадзян. Пра гэта ён паведаміў у сераду на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
БЕЛТА нагадвае, што раней міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў накіраваў у Савет бяспекі і ўрад хадайніцтва аб змене пункта закону аб дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі, паводле якога адбіткі пальцаў бралі толькі ў тых беларусаў, якія прызываліся ў войска і на аператыўную службу.
Навумаў жа прапануе зрабіць больш шырокую фармулёўку, якая дазволіла б матываваць абавязковы парадак праходжання дактыласкапічнай рэгістрацыі для ўсіх ваеннаабавязаных грамадзян і ўсіх супрацоўнікаў сілавых структураў.