Генсакратар Рады Еўропы выказаўся пра падзеі ў Тбілісі
Надзвычайнае становішча ў сталіцы Грузіі Тбілісі можа працягнуцца два дні замест запланаваных 15-ці. Такое меркаванне выказаў віцэ-спікер грузінскага парламента Міхаіл Мачаварыяні.
Нагадаем, учора яго ўвёў прэзідэнт Міхаіл Саакашвілі. Такім чынам ён адрэагаваў на масавыя выступленні апазіцыі, якія былі жорстка падаўленыя сілавымі структурамі.
Сваю занепакоенасць сітуацыяй з правамі чалавека ў Грузіі выказаў генеральны сакратар Рады Еўропы Тэры Дэвіс. Ён заклікаў улады выконваць Еўрапейскую канвенцыю па правах чалавека, якая датычыць свабоды сходаў.
Занепакоеныя сітуацыяй у краіне і суседзі – улады Арменіі і Азербайджана выказалі спадзяванні на мірнае ўрэгуляванне канфлікту.
Тым часам вуліцы грузінскай сталіцы амаль пустыя. У цэнтры Тбілісі не ходзіць грамадскі транспарт, адмененыя заняткі ва ўсіх навучальных установах. Цэнтр горада запоўнены вайскоўцамі ўнутраных войскаў.
РИА “Новости”