Генштаб УСУ кажа аб дыверсійна-разведвальных групах з боку Беларусі

Украінцы будуюць сцяну на мяжы з Беларуссю / t.me/tymoshenko_kyrylo
Украінцы будуюць сцяну на мяжы з Беларуссю / t.me/tymoshenko_kyrylo

Генштаб УСУ чакае з беларускага боку дыверсійна-выведвальныя групы.

Не выключаецца, што вораг распачне спробы ўзброеных правакацый на дзяржаўнай мяжы, а таксама спробы пранікнення дыверсійна-разведвальных груп праціўніка з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, піша Генштаб УСУ.

Раней Украіна пачала будаўніцтва сцяны на мяжы з Беларуссю.

Кіраўнік Украінскай выведкі Кірыл Буданаў адзначаў, што пагроза для Украіны з боку Беларусі ўзрасце з вызваленнем Херсона, паколькі частка расійскіх сіл адтуль можа перамясціцца ў Беларусь. Горад быў адбіты УСУ 11 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.