Георге Хаджы назваў учорашні матч БАТЭ – “Сцяўа” “адноснай няўдачай”

Галоўны трэнер бухарэсцкай “Сцяўа” Георге Хаджы лічыць, што ў яго каманды “выдатныя шансы на патрапленне ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў”.  Нагадаем, учора ў Барысаве БАТЭ і “Сцяўа” згулялі першы матч 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў. Была зафіксавана нічыя 2:2. Другі матч адбудзецца ў Бухарэсце праз два тыдні.

Хаджы заявіў, што яго гульцы недаацанілі беларусаў, гэта было відавочна ў першым тайме, які румыны прайгралі. Ён назваў учорашні матч “адноснай няўдачай” і чакае ад футбалістаў “Сцяўа” “стоадстоткавай самааддачы ў Бухарэсце”.

Прессбол