Герасіменя выйграла бронзу Чэмпіяната Еўропы на стамятроўцы на спіне

Беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя выйграла бронзавы медаль Чэмпіяната Еўропы, што праходзіць гэтымі днямі ў Стамбуле. Стамятровую дыстанцыю на спіне на кароткай вадзе яна пераадолела за 57,23 секунды. У паўфінале Аляксандра Герасіменя плыла хутчэй — яна аднавіла нацыянальны рэкорд, паказаўшы 56,98 секунды. Але ў фінальным заплыве беларуска саступіла крыху менш секунды расіянцы Ксеніі Масквіной, і роўна паўсекунды — харватцы Сані Йаванавіч, якая стала ў Стамбуле другой.

У мужчынскіх спаборніцтвах у фінале ў плаванні на спіне на 50 метраў беларус Павел Санковіч заняў 4 месца, у другі раз за турнір аднавіўшы нацыянальны рэкорд — 23,28 сек. А золата з рэкордам Еўропы — 22,76 сек. — выйграў расіянін Станіслаў Данец.