Герб “Пагоня” памяняў пол (фотафакт)

Герб “Пагоня” фемінізаваўся — цяпер з’явіўся і яго жаночы варыянт, сімвал Vieršnica. У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік вершаў Алеся Плоткі “Байсан”. У ім сабраныя і зусім раннія творы, і апошнія: ад маладых гадоў у Чарнобыльскай зоне да перажытага на прасторы ад Багамаў да Уладзівастоку.

Гераіня вокладкі кнігі — Vieršnica, аўтарскае бачанне беларускіх жанчынаў, што натхняюць на творчасць. Мастацкае ўвасабленне сімвалу паводле ідэі аўтара выканала мастачка Юлія Галавіна, перадае Белсат.