Гэры Мур выдае новы альбом

29 траўня  сусветна вядомы блюз-рокавы гітарыст Гэры Мур выдае новы альбом.
Рэліз кружэлкі «Close As You Get» адбудзецца на лэйбле Eagle Rock Entertainment. На дыск трапілі як інтэрпрэтацыі класікі блюзу, напрыклад, кампазіцыя «Thirty Days» Чака Бэры і «Eyesight To The Blind» Соні Бой Уільямсана, так і ўласныя песні музыкі.

У цэлым новы альбом, які стане паслядоўнікам дыску «Old New Ballads Blues» 2006 году, складаецца з 11 трэкаў. Нагадаю, што першая сольная кружэлка Гэры Мура «Grinding Stone» выйшла ў 1973 годзе. А на гэты момант музыка запісаў каля трыццаці дыскаў.

І яшчэ адна інфармацыя для прыхільнікаў Гэры Мура: у чэрвені музыка ўпершыню наведае з канцэртам Украіну. Выступленне легендарнага блюз-рок-гітарыста адбудзецца 19 чэрвеня ў Кіеве, у Нацыянальным палацы "Украіна".

Фота: www.rollingstone.com