Гіганцкі беларускі дранік прэтэндуе на патрапленне ў Кнігу рэкордаў Гінеса

Напярэдадні купальскага свята, у сталічным рэстаране беларускай кухні "Ракаўскі бровар" быў прыгатаваны гіганцкі дранік, які трапіць у Кнігу рэкордаў забаўляльнага партала relax.by і прэтэндуе на патрапленне ў Кнігу рэкордаў Гінеса.
Як паведамляе БелаПАН, падобны дранік быў прыгатаваны ва Ўкраіне, але ён быў прамавугольным, а беларускі — круглы. Акрамя таго, прыгатаваны ў Мінску дранік мае дыяметр 160 см, а ўкраінскі — 150 см.



Адзначым, што айчынны гіганцкі дранік быў выраблены з класічных інгрэдыентаў — бульбы, цыбулі, яек, мукі і солі. Працавалі над ім 10 чалавек.