Гіганцкі сонечны дырыжабль стане сімвалам Парыжа

У 2011 г. сімвалам Парыжа побач з вежай Эйфеля можа стаць гіганцкі дырыжабль з гербам Парыжа, які будзе дрэйфаваць па небе над Парыжам, паведамляе Onet.pl. Дырыжабль можа ўжывацца як альтэрнатыўны сродак паветранага транспарту і ў некаторых місіях заменіць малаэканамічныя верталёты. Паводле "Le Journal du Dimanche", дырыжабль будзе працаваць на элетрычнасці з  уласных сонечных батарэяў новага тыпу. Ягоная даўжыня складзе 30 м, а шырыня 17. Ён будзе напоўнены 300 кубічнымі метрамі гелія і лятаць будзе на тэрыторыі 240 км пры хуткасці 60 км/г.