“Гіганты Ледніковага перыяду” ажылі ў Мінску
У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адкрылася выстава “Гіганты Ледніковага перыяду” з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі Санкт-Пецярбурга “Петрапаўлаўская крэпасць”, паведамляе БелаПАН. Тут можна ўбачыць старажытных жывёлаў, якія зніклі мільёны год таму. Мадэлі экспанатаў для выставы адноўленыя паводле шкілетаў жывёлаў, што даўно загінулі. Для гэтага выкарыстоўваліся найноўшыя кампутарныя праграмы з трохмернай графікай. Рэканструяваныя жывёлы да таго ж рухаюцца і выдаюць гукі.
Супрацоўнікі музея распавядаюць, што раніцай 14 ліпеня, калі экспанаты выгружалі перад музеем, мінакі на вуліцы бачылі гэтых штучных стварэнняў і былі ў шоку.
Супрацоўнікі музея распавядаюць, што раніцай 14 ліпеня, калі экспанаты выгружалі перад музеем, мінакі на вуліцы бачылі гэтых штучных стварэнняў і былі ў шоку.