Гільдыя прадзюсараў ЗША узнагародзіць Майкла Дугласа
Амерыканская гільдыя прадзюсараў узнагародзіць акцёра Майкла Дугласа за
унёсак у развіццё кінамастацтва, паведамляе The Hollywood Reporter. 64-гадовы Дуглас з'яўляецца ўладальнікам дзвюх прэмій "Оскар", адну з якіх ён атрымаў у 1975 годзе як прадзюсар фільма "Пралятаючы над гняздом зязюлі" Мілаша Формана.
Другога "Оскара" Дуглас атрымаў за ролю фінансіста Гордана Гека ў карціне "Уол-стрыт" ("Wall Street", 1987) Олівера Стоўна. Мяркуецца, што Майкл Дуглас ізноў сыграе ролю фінансіста Гордана Гека ў сіквеле гэтай карціны.
Уладальнікі ўзнагарод Гільдыі прадзюсараў стануць вядомыя 24 студзеня. У 2009 годзе гэтая прэмія будзе ўручаная ў 20-ты раз.
Фота: www.news.bbc.co.uk