Гільдыя сцэнарыстаў канчаткова спыніла страйк

Гільдыя сцэнарыстаў ЗША пасля 100-дзённага страйку прагаласавала за падпісанне новага трохгадовага кантракту з кінастудыямі.  Дамова пачне дзейнічаць 1 траўня 2008 года. За падпісанне новага кантракту прагаласавалі 93,6% з 4060 сябраў гільдыі ў Лос-Анжалесе і Нью-Ёрку.

Паводле кантракту, сцэнарысты будуць атрымліваць, у прыватнасці, больш грошай з продажаў відэазапісаў, якія распаўсюджваюцца на DVD, праз Інтэрнэт і мабільныя тэлефоны.

 Прыбытак ад амерыканскай забаўляльнай індустрыі, па ацэнках адмыслоўцаў, складае каля 30 мільярдаў долараў штогод. Больш за дзве траціны гэтай сумы - прыбытак ад продажаў DVD: у 2005 годзе аб'ём рынку відэапрадукцыі для хатняга прагляду ў ЗША склаў 24 мільярды.

Па старым кантракце пісьменнікі атрымлівалі па 5% з кожнага прададзенага відэаносьбіта з запісам фільму, аўтарамі сцэнара якога яны з'яўляліся. Такая лічба была ўсталяваная яшчэ ў 1985 годзе.

Нагадаю, што гільдыя амерыканскіх сцэнарыстаў, у склад якой уваходзяць 10 500 чалавек, абвясціла страйк 5 лістапада 2007 году з патрабаваннем павялічыць ганарары за разпаўсюджванне кінапрадукцыі ў Інтэрнэце.

У выніку страйк прывёў да зрыву тэлесезону ў ЗША - большасць шоў і серыялаў без свежых сцэнароў не здымаліся, і тэлеканалам даводзілася трансляваць паўторы. Таксама была сарваная цырымонія ўручэння кінапрэміі Залаты Глобус.

Фота: www.genderracepower.com