Гільдыя сцэнарыстаў ЗША праігнаруе "Оскар"

Гільдыя сцэнарыстаў ЗША, якая бароніць інтарэсы 12 000 пісьменнікаў, забараніла сваім сябрам прымаць удзел у падрыхтоўцы цырымоній уручэння прэмій "Оскар" і "Залаты глобус". Раней некалькі сцэнарыстаў, намінаваных на "Залаты глобус", заявілі, што могуць прапусціць цырымонію, калі гэтага ад іх запатрабуе прафсаюз.

Да таго ж, на ролю галоўнага 80-й цырымоніі ўручэння Оскара ў 2008 годзе быў запрошаны палітычны сатырык Джон Сцюарт, які таксама з'яўляецца сябрам Гільдыі сцэнарыстаў ЗША.

Тым часам вядомыя амерыканскія вядучыя Джэй Лено і Конана А'Браян абвясцілі, што адновяць працу над сваімі начнымі тэлевізійнымі шоў з 2 студзеня пасля амаль двухмесячнага перапынку, нават калі страйк амерыканскіх пісьменнікаў да таго часу не скончыцца. Тэлевядучыя будуць абыходзіцца без паслуг сцэнарыстаў.

Між тым, адзначаецца, што будзе абмежаваны круг гасцей шоў, бо ўсе, хто страйкуе, карыстаюцца шырокай падтрымкай сярод знакамітасцяў.

Нагадаю, што цырымонія ўручэння прэмій "Залаты глобус" запланаваная на 13 студзеня 2007 года. А амерыканская акадэмія кінамастацтва будзе ўручаць Оскара 24 лютага.

Страйк галівудскіх сцэнарыстаў пачаўся 5 лістапада і з'яўляецца найбуйнейшым за апошнія 20 гадоў.

Гільдыя патрабуе ад Альянсу прадзюсараў кіно- і тэлефільмаў павелічэння адлічэнняў аўтарам сцэнароў, што павінна быць прапісана ў новым трохгадовым кантракце сцэнарыстаў і кінастудый.

Дадам, што кожны дзень страйку абыходзіцца Галівуду ў 20 мільёнаў долараў.

Фота: www.cbsnews.com