Гімназію ў Крычаве знясуць за 2 мільярды рублёў
А для гімназістаў абяцаюць паставіць новы будынак.
Міністэрства фінансаў вылучыць 2 мільярды рублёў Магілёўскаму аблвыканкаму. Гэтыя грошы пойдуць на тое, каб знесці будынак Крычаўскай гімназіі, паведамляе "Комсомольская правда".
Згодна з пастановай Саўміна №347 ад 27 красавіка 2015 года, грошы будуць узятыя са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне выдаткаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі.
Нагадаем, што здарэнне адбылося 29 жніўня 2014 года. У Крычаўскай гімназіі, пабудаванай у 1979 годзе, абвалілася частка будынка. На шчасце, падчас здарэння ніхто не пацярпеў. Вучняў і настаўнікаў размеркавалі па іншых школах. З нагоды аварыйнай сітуацыі была распачатая крымінальная справа па артыкуле "Службовая халатнасць".
У сакавіку было вырашана пабудаваць у Крычаве новую гімназію на 1020 навучэнцаў. Паводле папярэдніх падлікаў, новая гімназія абыйдзецца ў 50 мільярдаў рублёў.
Калі менавіта пачнуць зносіць стары будынак, пакуль невядома.
Сцены гімназіі, якая абрынулася ў Крычаве, камісія ацэньвала “на вока”