Гіпермаркет у Гомелі можа адкрыцца ўжо сёлета
Першы ў Гомелі гіпермаркет
пабудуе расійская карпарацыя "Гринн". Такі вынік прынес адкрыты аўкцыён
на права падпісання дамоў арэнды зямельных участкаў у абласным цэнтры, які
прайшоў на мінулым тыдні.
Па словах удзельнікаў аўкцыёну, прадстаўнікі "Гринн" абвясцілі, што маглі б пабудаваць гіпермаркет да канца 2007 года.
Плошча каля трох гектараў на вуліцы Хатаевіча для ўзвядзення гіпермаркета і паркінга на 300 месцаў была выстаўленая за пачатковы кошт у 870 тысяч долараў. Паводле ўмоў аўкцыёну, дамову на арэнду зямлі мяркуецца скласці на 99 гадоў.
Карпарацыя "Гринн" з Курску прапанавала за права арэндаваць участак пад будаўніцтва гіпермаркета больш за 1 мільён долараў ЗША.Акрамя яе, на ўчастак прэтэндавала сумеснае прадпрыемства, назва якога трымаецца ў сакрэце.