“Гістарычная брама” аднавілася ў Пінску
Палескі дзяржаўны ўніверсітэт, што месціцца ў Пінску, выдаў часопіс “Гістарычная брама”. Гэта працяг праекта, які раней выдавалі на грамадскіх пачатках краязнаўцы з Бярозы. “Гістарычная брама” піша пра гісторыю Заходняга Палесся.
Для новага нумару напісалі аўтары з Масквы, Варшавы, Прагі, Мінску, Брэста, Пінска, Бярозы. Артыкулы прысвечаныя 450-м угодкам Льва Сапегі, 200-м угодкам Напалеона Орды, 530-годдзю з дня заснавання Бярозы. Мяркуецца, што адноўлены часопіс будзе выходзіць два разы на год.
Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск