Гісторык Ірына Кашталян працягвае судзіцца за дысертацыю
13 ліпеня гісторык Ірына Кашталян звярнулася ў Мінскі гарадскі суд са скаргай на пастанову суда Першамайскага раёна сталіцы.
Нагадаем, раённы суд адмовіў Ірыне ў распачынанні справы аб абскарджванні пастановы Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі.
Сваю пастанову суддзя матывавала тым, што разгляд навуковых спрэчак не ўваходзіць у кампетэнцыю суда.
Вясной гэтага года ВАК не зацвердзіла кандыдацкую дысертацыю Кашталян на тэму "Паўсядзённае жыццё беларускага грамадства ў 1944-1953 гадах".
Па словах Кашталян, сваё рашэнне ВАК абгрунтоўвала тым, што дысертацыя не адпавядае патрабаванням шэрагу пунктаў палажэння аб прысуджэнні навуковых ступеняў і навуковых званняў.
Але камісія не вызначыла, чым канкрэтна дысертацыя не адпавядае названым пунктам. У сувязі з гэтым Ірына лічыць, што ў скарзе на пастанову камісіі прысутнічае спрэчка аб праве.
БелаПАН