Гісторык Леанід Маракоў прэзентуе "Сшытак забітага кантрабандыста"
16 красавіка ў мінскай штаб-кватэры Партыі БНФ адбудзецца вечар, прысвечаны 50-годдзю гісторыка і пісьменніка Леаніда Маракова. У праграме вечара — прэзентацыя інтэрнэт-рэсурсу даследчыка www.marakou.by, на якім прадстаўлена каля 20 тысяч біяграфій выхадцаў Беларусі — ахвяр сталінскіх рэпрэсій, а таксама новай кнігі пісьменніка "Сшытак забітага кантрабандыста", якая нядаўна выйшла ў сталічным выдавецтве "Мастацкая літаратура" накладам 1.500 асобнікаў.
У кнігу ўвайшлі тры дзясятка "дужа збітых дэтэктыўна-фантастычных аповедаў з элементамі містыкі і кахання, дынамічнымі сюжэтамі і непрадказальнымі фіналамі". Па яго словах, падзеі, апісаныя ў аповедах, адбываюцца ў розных краінах свету ў апошняй траціне XX — пачатку XXI стагоддзяў. "Кніга, заснаваная на дакументальных крыніцах, чытаецца залпам — на адным дыханні", — сказаў Л.Маракоў.
БелаПАН