Гісторыкі патрабуюць ад пракуратуры пакараць мінскіх "рэстаўратараў"
Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч звярнуўся ў пракуратуру Цэнтральнага раёна Мінску. Нагодай стаў знос помніка архітэктуры эклектыкі XIX—XX стагоддзяў у гістарычным цэнтры сталіцы — дома №24а па вуліцы Рэвалюцыйнай. У звароце адзначаецца, што 11 лістапада КУП "Мінская спадчына" пачало працы па зносе будынка без дазволу Міністэрства культуры. Гэтым былі парушаныя закона "Пра ахову гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь" ды іншыя нарматыўна-прававыя і метадычныя дакументы ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны. 12 лістапада Мінкультуры сваім прадпісаннем спыніла працы па зносе будынка, а грамадская наглядальная камісія па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры міністэрстве папярэдзіла "Мінскую спадчыну" пра недапушчальнасць супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Тым не менш, "Мінская спадчына" і падрадная арганізацыя 30 лістапада ўсё-ткі знеслі помнік архітэктуры без належных дакументаў.
Старшыня таварыства просіць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці (ч. 2 арт. 344 Крымінальнага кодэксу) галоўнага інжынера "Мінскай спадчыны" Міхаіла Жыха і прадстаўнікоў падраднай арганізацыі, вінаватых у свядомым пашкоджанні гісторыка-культурнай каштоўнасці, учыненым групай асобаў. А таксама прыцягнуць да крымінальнай адказнасці дырэктара "Мінскай спадчыны" Паўла Шыкунца за злачынную бяздзейнасць.
У каментары БелаПАН Астаповіч выказаў надзею на "добрасумленнасць пракурорскіх працаўнікоў, бо працэс знішчэння ці неабгрунтаванай змены помнікаў можна спыніць, стварыўшы прэцэдэнт крымінальнай адказнасці за ўчыненае правапарушэнне".