Гітарыст адыграў канцэрты фламенка ў васьмі краінах за дзень
Нямецкі выканаўца фламенка Вінцэнт Патыц пайшоў на сусветны рэкорд, адыграўшы за 24 гадзіны канцэрты ў васьмі краінах свету. Па словах Патыца, да яго рэкорду першынство па колькасці канцэртаў за суткі утрымліваў гітарыст Джэф Ог. Яму за 24 гадзіны ўдалося адыграць у шасці краінах свету.
Патыц пачаў канцэртны марафон 25 верасня ў Нямеччыне, інфармуе Reuters. Адтуль ён перамясціўся ў Бельгію, затым у Нідэрланды, Люксембург, Францыю, Швейцарыю, Ліхтэнштэйн і Аўстрыю.У сярэднім на адзін выступ ён траціў паўтары гадзіны, а паслухаць яго прыходзілі да ста чалавек.