Гітарыст Red Hot Chili Peppers запіша альбом з Джоні Марам

Гітарыст амерыканскага гурта Red Hot Chili Peppers Джон Фрусчантэ рыхтуе да выпуску сольны альбом, які будзе называцца "The Empyrean". Аб гэтым паведамляе Billboard. У працы над плытай музыку дапамагаюць басіст RHCP Флі і былы гітарыст брытанскай групы The Smiths Джоні Мар.

Па інфармацыі рэсурсу, з Фрусчантэ таксама супрацоўнічаюць удзельнікі гуртоў The Sonus Quartet і New Dimension Singers. Выхад "The Empyrean" запланаваны на 20 студзеня 2009 года.

Новая кружэлка стане дзясятай па ліку ў сольнай дыскаграфіі музыкі. Папярэдні альбом Фрусчантэ "Curtains" выйшаў 1 лютага 2005 года.

Падчас падрыхтоўкі да выхаду новай кружэлкі быў адкрыты афіцыйны сайт Фрусчантэ, закліканы наладзіць сувязь паміж музыкам і яго сябрамі і прыхільнікамі.

Фота: www.redhcp.narod.ru