Гітарыст Rolling Stones лечыцца ад алкагалізму
Гітарыст Rolling Stones Роні Вуд быў вымушаны звярнуцца ў рэабілітацыйную клініку, каб пазбавіцца ад алкагольнай залежнасці. Нагадаем, што на пачатку ліпеня ў прэсе з'явілася інфармацыя, што
61-гадовы рокер можа развесціся са сваёй жонкай Джо, разам з якой
пражыў 23 гады. Прычынай стала захапленне музыкі 18-гадовай расійскай
мадэллю Кацярынай Івановай, з якой ён пазнаёміўся на адной з вечарынак,
прысвечанай выхаду на экраны канцэртнага фільму «Rolling Stones: Shine
A Light».
На думку сваякоў Роні Вуда, менавіта Кацярына вінаватая ў тым, што ён зноў узяўся за бутэльку.
Таксама з'яўлялася інфармацыя, што апошнія некалькі тыдняў музыка і яго новая пасія жылі асобна ў ірландскім асабняку Вуда, дзе выпівалі па некалькі бутэлек гарэлкі ў дзень.
Выцягнуць састарэлага рокера з запою спрабавалі як яго калегі па гурце, так і жонка з сынам.
Нарэшце Вуд прызнаў, што яму патрэбная дапамога, і пагадзіўся легчы ў рэабілітацыйную клініку.
У Роні Вуда і раней назіраліся праблемы з алкаголем і наркотыкамі, з-за чаго гітарыст неаднаразова апынаўся ў клініцы. У апошні раз гэта адбылося ў 2002 годзе.
Як доўга падоўжыцца знаходжанне музыкі ў лякарні, не паведамляецца.
Фота: news.bostonherald.com