Гітарыст Turbonegro змагаецца з ракам
Нарвежскія рокеры Turbonegro былі вымушаныя адмяніць канцэрты свайго вясновага тура па ЗША і Еўропе з-за стану здароўя гітарыста Кнута «Еўрабоя» Шрайнэра. Як стала вядома, сёлета ў музыкі дыягнаставалі сіндром Ходжкінса –
цяжкае захворванне, звязанае з парушэннем функцый лімфасістэмы.
Як напісаў музыка на сваім афіцыйным сайце, «гэта такая «лёгкая» форма рака лімфавузлоў, якая лечыцца ў 90 адсотках выпадкаў. Але для паспяховага лячэння трэба праходзіць сеансы хіміятэрапіі кожныя два тыдні. Натуральна, гэта было б немагчыма рабіць, падчас тура, таму і давялося на некаторы час адмовіцца ад канцэртаў. Дзякуй богу, усё аказалася не так страшна, як падавалася. На днях лекары паведамілі, што ёсць усе шанцы цалкам вылечыцца".
Па словах гітарыста, медыкі прагназуюць, што ўжо да пачатку восені ён будзе «цалкам здаровы».
Дадам, што вымушаны «адпачынак» музыкі Turbonegro выкарысталі для працы над сваім новым альбомам, які атрымаў працоўную назву «Tumours».
Ён стане паслядоўнікам выдадзенай у 2007-м годзе кружэлкі «Retox», у падтрымку якой і павінны былі праходзіць скасаваныя гастролі.
Фота: www.exclaim.ca