Гітарыста The Who ўзнагародзіць Кандаліза Райс

Гітарыст The Who Піт Таўншэнд (Pete Townshend), зорка кантры Джордж Джонс (George Jones) і спявачка Барбара Стрэйзанд (Barbra Streisand) стануць уладальнікамі прэстыжных узнагародаў амерыканскага Цэнтру Кэнэдзі.  Таксама ўзнагароды атрымаюць акцёр Морган Фрыман і харэограф Твіла Тарп. Нагадаем, што ўзнагарода Цэнтру Кэнэдзі штогод уручаецца дзеячам мастацтва, пажыццёвы ўнёсак якіх у амерыканскую культуру бясспрэчны.

Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 7 снежня ў Вашынгтоне, на сцэне Цэнтра выканаўчых мастацтваў Кэнэдзі. Шоў з удзелам знакамітасцяў са ўсяго свету будзе транслявацца на канале CBS.

Самі ўзнагароды будуць уручаныя напярэдадні, падчас урачыстага абеду ў Дзяржаўным дэпартаменце ЗША, арганізаваным у гонар пераможцаў Дзяржсакратаром Кандалізай Райс.

Фота: www.sptimes.com