Гітарысту Aerosmith зробяць аперацыю

Гітарысту Aerosmith Джо Пэры будзе зробленая аперацыя на калене. Праблемы з нагой у 57-гадовага музыкі пачаліся больш за два гады таму.

Нягледзячы на тое, што ўвесь гэты час стан пагаршаўся і боль стаў хранічным, Пэры адкладаў аперацыю, каб не прапусціць ніводнага шоў Aerosmith.

Аднак у пачатку сакавіка, пасля некалькіх выступаў з гуртом Tab the Band, у якім ён грае са сваімі сынамі Адрыянам і Тоні, стан Джо Пэры рэзка пагоршыўся, і лекар настойліва парэкамендаваў яму легчы на стол хірурга.

Дадам, што аперацыя прызначаная на 18-га сакавіка.

Аднаўленчы перыяд працягнецца некалькі тыдняў, у сувязі з чым музыка вымушаны адмяніць запланаваны на 5-га красавіка сольны канцэрт у горадзе Ніягара-Фале, штат Нью-Ёрк.

Джо прынёс прабачэнні сваім фэнам і падзякаваў ім за падтрымку, якую ён адчувае ўвесь час.

Фота: www.boston.com