Глеб дапамог "Штутгарту" атрымаць валявую перамогу
"Штутгарт", за які выступае беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб, атрымаў чарговую перамогу ў чэмпіянаце Нямеччыны. У матчы 24-га тура "Штутгарт" на сваім полі выйграў у "Айнтрахта" — 2:1. Прычым гаспадарам давялося адыгрывацца. Два галы правёў бразілец Какаў. Другі гол ён забіў пасля дакладнага паса Аляксандра Глеба.
"Штутгарт" пасля няўдалага пачатку сезона працягвае ўзыходжанне ў турнірнай табліцы. Цяпер каманда з 34 ачкамі займае 8-е месца і саступае таму ж "Айнтрахту", які знаходзіцца на сёмым радку, толькі адно ачко.
Тым часам, як паведамляе "Советский спорт", Глеб застанецца ў "Штутгарце" толькі да лета. Расійскае выданне цытуе яго словы: "Шансы на тое, што я застануся, практычна роўныя нулю".
Нагадаем, летась Глеб быў аддадзены ў арэнду нямецкаму клубу іспанскай "Барселонай", у асноўным складзе якой ён не здолеў замацавацца.