Глеб і Мазалеўскі могуць прапусціць матч з румынамі
Футбалісты зборнай Беларусі працягваюць падрыхтоўку да адборачнага матчу чэмпіянату Еўропы з камандай Румыніі, які адбудзецца ў Мінску 8 верасня.
Як паведамілі ў прэс-службе асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", трэніровачны лагер пакінуў нападаючы Дзмітры Мазалеўскі.
Медыкі вырашылі, што траўма, атрыманая гульцом брэсцкага "Дынама" у нядаўнім матчы з БАТЭ, не дазволіць яму ў поўную сілу згуляць за зборную. Акрамя таго, адразу па прыбыцці ў Мінск захварэў на ангіну капітан нашай каманды Аляксандр Глеб.
БЕЛТА