Глен Хэнлан дапаможа хакейнай зборнай Беларусі
Глен Хэнлан, былы галоўны трэнер нацыянальнай хакейнай зборнай Беларусі, зноў пачне з ёй працаваць у самы бліжэйшы час. Праўда, на гэты раз ён будзе выконваць функцыі трэнера-кансультанта, паведамляе “Прессбол”. Нагадаем, пасля адстаўкі з пасады галоўнага трэнера клуба НХЛ
“Вашынгтон Кэпітэлз” Хэнлан адразу атрымаў такую прапанову ад
Уладзіміра Навумава, кіраўніка Федэрацыі хакею Беларусі.
Паўночнаамерыканскі спецыяліст нейкі час вагаўся і разглядаў розныя
варыянты працаўладкавання, у тым ліку і ў Расіі.
У Мінску Глен Хэнлан з’явіцца 29 студзеня, ён прыме ўдзел у падрыхтоўцы беларускай дружыны да міжнароднага турніра “Кубак Палесся”.
У Мінску Глен Хэнлан з’явіцца 29 студзеня, ён прыме ўдзел у падрыхтоўцы беларускай дружыны да міжнароднага турніра “Кубак Палесся”.