Глен Хэнлан стане галоўным трэнерам мінскага "Дынама"

Даўнія чуткі аб тым, што канадскі настаўнік хакейнай зборнай Беларусі Глен Хэнлан узначаліць мінскае "Дынама", атрымала, нарэшце, афіцыйнае пацверджанне. Як паведамляе БЕЛТА, 24 сакавіка па прыбыцці ў Мінск Хэнлан пачне абмяркоўваць дэталі кантракту з кіраўнікамі мінскага клуба і нацыянальнай хакейнай федэрацыі.

У лік асістэнтаў Глена Хэнлана ўвойдзе дасведчаны 56-гадовы спецыяліст з ЗША Дэйв Люіс, які ўзначальваў клубы НХЛ "Дэтройт" і "Бостан". У штаб "Дынама" увойдзе і адзін з трэнераў нацыянальнай зборнай краіны Ўладзімір Цыплакоў.

Глен Хэнлон узначальваў зборную Беларусі на чэмпіянатах свету 2005 і 2006 гадоў. Прычым у 2006-м у Рызе наша каманда паказала найлепшы вынік у гісторыі выступаў на планетарных першынствах, заняўшы 6-е месца. Аднак пасля гэтага Хэнлан сышоў са зборнай, бо супраць сумяшчэння пасад выступіла кіраўніцтва клуба НХЛ "Вашынгтон", які ён тады ўзначальваў.