Глуханямы наркадылер гандляваў у Мінску гашышам пры дапамозе смс
Глуханямы наркадылер гандляваў у Мінску гашышам пры дапамозе смс-паведамленняў. Яго затрымалі праваахоўнікі, калі ён збываў пяць доз наркотыку.
У кватэры затрыманага пры ператрусе аператыўнікі знайшлі больш за 17 тысяч долараў, адкладзеных для набыцця наступнай партыі наркотыкаў, перадае БЕЛТА.
Як высветліла міліцыя, мінчук арганізаваў у сталіцы сетку па рознічным продажы гашышу. Ён збываў наркотыкі па 45 тысяч рублёў за дозу і нават увёў маркетынгавы ход: пры набыцці 10 доз пакупнік атрымліваў 11-ю бясплатна.
Усе дамоўленасці аб набыцці гашышу з прычыны таго, што прадавец быў глуханямым, вяліся праз зашыфраваныя смс-паведамленні.
Затрыманаму пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.