Глыба лёду сталася прычынай аварыі ў Іўеўскім раёне

Вялікая глыба лёду сталася прычынай аварыі ў Іўеўскім раёне. Здарэнне адбылося каля вёскі Морына, што на трасе Мінск - Гродна.

З прыцэпа “нявызначанага трактара” на машыну "Опель вектра" абрынуўся вялікі кавалак лёду. У выніку ён прабіў лабавое шкло аўтамаліля "Опель". Пры аварыі пацярпела пасажырка легкавіка, якая парэзалася кавалкамі разбітага шкла.

Паводле прэс-службы гродзенскага ДАІ, маладая дзяўчына была адпраўлена ў шпіталь.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна