Глыбачане ўкладаюць грошы ў цукар і электраінструменты

Аднак і там не заўсёды можна набыць валюту.

6 красавіка ва ўсіх крамах Глыбокага не было цукру. Па горадзе прайшлі чуткі, што ён падаражэе, і гараджане яго раскупілі. 7 красавіка цукар у крамах з’явіўся яшчэ па старой цане.

Акрамя таго, за два мінулыя дні ў будаўнічых крамах раскупілі ўвесь электраінструмент. Паколькі валюты не хапае, глыбачане стараюцца ўкласці грошы хаця б у тавары.