Глыбоцкім электраманцёрам падаравалі па тэлевізару
Каманда Глыбоцкіх электрычных сетак "Віцебскэнерга" стала пераможцам IV Міжнародных спаборніцтваў сярод аператыўна-рамонтнага персаналу размеркавальных электрычных сетак з краін СНД. Вынікі спаборніцтваў, якія з 17 верасня праходзілі ў Віцебску, былі падведзеныя 20 верасня. У спаборніцтвах удзельнічалі каманды лепшых спецыялістаў з сямі краін СНД — Беларусі, Расіі, Арменіі, Таджыкістана, Узбекістана, Кыргызстана і Казахстана.
Як паведамілі на прадпрыемстве "Віцебскэнерга", другое месца заняла каманда Расіі, на трэцім месцы — спецыялісты Казахстана. Каманда-пераможца з Глыбокага атрымала ў падарунак брыгадны аўтамабіль, кожнаму з электраманцёраў гэтай каманды ўручылі тэлевізар.
БелаПАН